Умовы прыёму ва ўстанову адукацыі
Камплектаванне ўстановы адукацыі ажыццяўляецца галоўным упраўленнем па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей - ЦКРНіР), згоды законнага прадстаўніка дзіцяці з заключэннем ЦКРНіР.
ДАКУМЕНТЫ, НЕАБХОДНЫЯ ДЛЯ ПРЫЁМУ ВА ЎСТАНОВУ:
1. Заключэнне ЦКРНіР
2. Заява бацькоў або законных прадстаўнікоў аб прыняцці дзіцяці ў школу
3. Медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці з указаннем групы па фізкультуры
4. Медыцынская карта з дзіцячага садка, карта прышчэпак
5. Пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні і пасведчання аб інваліднасці
Навучэнцы, накіраваныя ва ўстанову адукацыі з агульнаадукацыйных школ, залічваюцца ў класы, якія адпавядаюць іх развіццю і ўзроўню падрыхтоўкі.
Тэрмін атрымання адукацыі ва ўстанове адукацыі вызначаецца дзеючым заканадаўствам.
Карэкцыйная накіраванасць адукацыйнага працэсу рэалізуецца на ўроках па агульнаадукацыйных прадметах, карэкцыйных занятках, у пазакласнай рабоце. Карэкцыйныя заняткі арганізуюцца з мэтай фарміравання кампенсаторных здольнасцяў, пераадолення парушэнняў псіхафізічнага развіцця навучэнцаў. Атэстацыя навучэнцаў ва ўстанову адукацыі пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці і парадку, устаноўленым Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.