Мэты:
- стварыць умовы для асэнсавання зместу раздзелаў паэмы;
- дапамагчы раскрыць прыгажосць карцін народнага побыту і прыроды, іх ролю ў творы;
- развіваць пазнавальную цікавасць, выхоўваць павагу да роднай мовы, узбагачаць слоўнікавы запас;
- развіваць слыхавое, слыха-зрокавае ўспрыманне вучняў.
Абсталяванне:
- тэст;
- карткі для індывідуальнай работы;
- відэаролік і запіс песні “Мой родны кут” (сл. Я.Коласа, муз. І. Лучанка);
- мультымедыйная прэзентацыя;
- змест паэмы “Новая зямля”.
Ход урока:
- Арганізацыйна-матывацыйны этап.
- Добры дзень, паважаныя сябры! Я вітаю вас на ўроку беларускай мовы і літаратуры. Давайце прывітаем нашых гасцей, а таксама сябра па парце цёплай усмешкай. Дазволім гаспадарыць на ўроку чуласці, павазе і дабрыні.
II. Актуалізацыя ведаў.
РСУ
- Творчасць якога пісьменніка мы вывучаем?
- Дзе нарадзіўся Якуб Колас?
- Што любіў Якуб Колас?
- Ніна, спытай у Дзімы, якое сапраўднае імя Якуба Коласа?
- Як называецца першы зборнік вершаў Коласа?
- Прачытайце на памяць радкі з верша Якуба Коласа “Родныя вобразы”.
Тэст “Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа”.
(Вучні адказваюць на пытанні, самаправерка і ўзаемаправерка).
- Паведамленне тэмы, задач урока (стварэнне праблемнай сітуацыі).
- Уважліва прачытайце тэму ўрока і давайце паспрабуем даць тлумачэнне наступным выразам. Як вы іх разумееце?
Энцыклапедыя (кніга, у якой можна знайсці адказ на любое жыццёвае пытанне);
народны побыт (паказ жыцця беларускага сялянства);
прырода ў творы (пейзажныя малюнкі, якія дапамагаюць чалавеку ў розных сітуацыях, ствараюць пэўны настрой).
IV. Знаёмства з новым матэрыялам.
- А зараз я папрашу вас быць уважлівымі, мы прагледзім відэаролік і паслухаем песню (прагляд відэароліка)
РСУ
- Якія малюнкі прыроды вы пабачылі?
(Перад намі разгортваецца цудоўная прырода. Вось разам з аўтарам мы пераступаем па мосціку “крынічкі вузенькае ложа”, бачым дружную сямейку дубоў, маладых буслікаў, якіх “пачынаюць вабіць далі…”).
Настаўнік. Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Менавіта гэтымі словамі, якія ідуць з самага сэрца, з самых патаемных куточкаў паэтавай душы і пачынаецца паэма “Новая зямля”. Для паэта яго край сапраўды адзіны, непаўторны і загадкавы.
Для Якуба Коласа родны кут – гэта тыя мясціны, дзе прайшло маленства. Любоў да яго ён пранёс праз усё жыццё.
Звернемся да паэмы.
- Як называецца першы раздзел?
- Пра што мы даведеемся, чытаючы гэты раздзел?
(вучні разам з настаўнікам працуюць над зместам паэмы)
V. Фізкультхвілінка.
Хто любіць нашу Беларусь – падыміцеся,
Нізка зямлі нашай пакланіцеся,
За шчаслівы дзень і сённяшні, і заўтрашні – да сонца пацягніцеся,
Улева, управа павярніцеся.
А цяпер сядайце, працаваць пачынайце.
(вучні разам з настаўнікам працуюць над зместам паэмы).
- Што мы даведаліся пра герояў паэмы?
1.Бацьку звалі Міхал, ён служыў лесніком у пана Радзівіла. Бацька быў вельмі дужы, працавіты і старанны ў справах.
2. Маці звалі Ганна. Яна даглядала дзяцей, працавала па гаспадарцы. Яна расказвала дзецям казкі, спявала, вучыла любіць працу, паважаць людзей.
3. Разам з сям’ёй Міхала жыў яго брат Антось. Ён займаўся выхаваннем дзяцей, хадзіў з імі ў лес, на поле, лавіў рыбу. Дзеці дзядзьку Антося любілі.
4. Дзеці вельмі любілі бываць у лесе: збіралі ягады,грыбы, лекавыя расліны. У старэйшых былі свае абавязкі па гаспадарцы. Уладзя, напрыклад, пас кароў.
- Будзьце уважлівымі
РЗУ
Побыт – быт
Клопаты – хлопоты
Заняткі – занятия
Дарослыя – взрослые
Забаўкі – забавы
Святы – праздники
Мары- мечты
Жаданні – желания
Праца над перакладам.
Якуб Колас апісвае ўсё пра жыццё простага селяніна: побыт, прыроду роднага краю, клопаты і заняткі дарослых, забаўкі дзяцей і іх вучобу, святы і будні. У творы глыбока і праўдзіва паказаны мары і жаданні людзей беларускай вёскі.
РСУ
- Хто дзяжурны ў класе, збярыце сшыткі з заданнем.
VI. Дамашняе заданне.
Вывучыць урывак на памяць.
VII. Падвядзенне вынікаў.
Выстаўленне адзнак, іх каменціраванне (ацэначныя лісты).
VIII. Падагульненне.
- Я прапаную вам пытанні, на якія вы павiнны даць адказ “так” або “не”.
- У паэме многа малюнкаў прыроды: лес, поле, крынічка, садок каля хаты, рэчка Нёман…
- У паэме “Новая зямля” расказваецца пра сям’ю Якуба Коласа, пра жыццё і працу сялян…
- Якуб Колас пісаў паэму толькі пра сябе…
- Паэму “Новая зямля” называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства…
- Гэты твор вучыць любіць сваю малую радзіму…
Настаўнік. Якія прыгожыя малюнкі прыроды мы пабачылі на ўроку, паназіралі за побытам і жыццём сялян! Просім нашых гасцей дакрануцца да прыгажосці мастацкага слова Якуба Коласа і пачытаць вядомыя і любімыя радкі з паэмы “Новая зямля”.
Дадатак 1
Тэст “Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа”
1. Калі нарадзіўся Якуб Колас?
А) 1885 г.
Б) 1892 г.
В) 1882 г.
2. Кім быў бацька Якуба Коласа?
А) Быў рабочым на заводзе
Б) Быў лесніком у пана Радзівіла
В) Быў панам
3. Як звалі бацьку і маці Якуба Коласа?
А) Аляксандр і Ганна.
Б) Міхал і Ганна.
В) Міхал і Марыля.
4. Як звалі дзядзьку Якуба Коласа?
А) Антось
Б) Сцяпан
В) Костусь
5.Якая крыніца натхняла (вдохновляла) будучага пісьменніка?
А) Прырода
Б) Грошы
В) Чужыя краіны.
Дадатак 2
Пытанні і заданні да працы па паэме Якуба Коласа “Новая зямля”
1. Праца над зместам раздзела “Леснікова пасада”.
Узнаві тэкст, устаў прапушчаныя словы (вставь пропущенные слова из текста).
1. Зялёны …… , як скінуць вокам,
Абрусам пышным і шырокім
Абапал ……… рассцілаўся —
… ……зараз пачынаўся
2. Расла тут ……. з тонкім станам;
Па-над парканам пышным валам
Стаяў ……… густы, прыўдалы.
………. быў, праўда, невялічкі:
Дзве верабіны ды тры дзічкі
3. Пладзілісь …….. з кожным годам:
Штолета …….. прыбывала —
На пчолкі вельмі шанцавала.
…….. іх стаяў і ўдзень і ўночы.
4. На прыгуменні, поруч з ………,
….……. з ………..стаяла радам,
А пад паветкаю …………….:
……….., …………, …………….
Старыя ……….., восі, ………
І вулляў некалькі на пчолы,
5. За хатай …….. пачыналась,
Дзе …….. хораша гайдалась
І рос ……, …….. і ……….., —
Было прытульнае гняздзечка!..
|
- Праца над зместам раздзела “Раніца ў нядзельку”.
Працягні радок твора, пракаменціруй прачытанае.
1. Дзень быў святы. Яшчэ ад рання…
2. Цяпер, здаволіўшысь ядою…
3. А дома з дзецьмі была маці.
4. — Унь дзядзька йдзе! — гукаюць дзеці.
5. А бацька з стрэльбай за плячамі
Слоўнік:
Ад рання – с утра
На сняданне – на завтрак
Гульнёю – игрой
Быў заняты – был занят
Гукаюць – говорят
Са стрэльбай – с ружьём
Хвайнякамі – сосновым лесом
Ход – ходьба
Высыпалі - выбегали
|
- Запішы ў сшытак пераклад тэксту.
Якуб Колас апісвае ўсё пра жыццё простага селяніна: побыт, прыроду роднага краю, клопаты і заняткі дарослых, забаўкі дзяцей і іх вучобу, святы і будні. У творы глыбока і праўдзіва паказаны мары і жаданні людзей беларускай вёскі.
Слоўнік:
Побыт – быт
Клопаты – хлопоты
Заняткі – занятия
Дарослыя – взрослые
Забаўкі – забавы
Святы – праздники
Мары- мечты
Жаданні – желания
|
Прэзентацыя да урока Новая зямля
разгарнуць » / « згарнуць