Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.09.2022

Тыдзень роднай мовы“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19 па 23 верасня 2022 ва ўстанове адукацыі быў праведзены і арганізаваны Тыдзень роднай мовы“Як ты дорага мне, мая родная мова!” У бібліятэцы была арганізавана выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове і выстава кніг сучасных аўтараў“Сэрцам роднага слова краніся”.Вучні III- V класаў прынялі ўдзел у анлайн-чэленджы “Льецца мова”. Для вучняў IX-XII класаў арганізаваны паказ і абмеркаванне відэасюжэтаў пра знакамітых беларусаў “Натхнёныя бацькаўшчнай”. Вельмі цікава прайшоў паказ адзення ў беларускім стыле “Будзь у трэндзе”. Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Анішчук А.М. для вучняў III- V класаў падгатавана і праведзена віктарына “Мова родная гучы” і стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”. А з вучнямі IX-XII класаў яна пагартала старонкі вуснага часопіса “Старонкі мінулага і будучага”, дзе ўспомнілі любімыя творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Для вучняў I-II классаў была праведзена экскурсія ў музейны пакой установы адукацы “Аб родным краі роднай мовай”. Скончыўся тыдзень у шосты школьны дзень экскурсіяй “памятныя мясціны горада”.