Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.02.2023

Свята "Родная мова, гучы!"

21 лютага адбылося свята "Родная мова, гучы!", прысвечанае Мiжнароднаму дню роднай мовы. Вучнi X класа пазнаёмiлi гасцей з гiсторыяй узнiкнення Дня роднай мовы.

Пад час мерапрыемства гучалi вершы беларускiх паэтаў, удзельнiкi адгадвалi загадкi, складалi прыказкi i прымаўкi пра мову.

Вучнi V класа прадставiлi гiсторыi "Тры падарожнiкi", "У кнiгарнi", праспявалi жартоўныя песнi, танцавалi беларускiя народныя танцы. Родная мова гучала святочна i велiчна!