У рамках Тыдня роднай мовы «Далучыся да роднага слова» філіял «Дзіцячая бібліятэка» запрасіў навучэнцаў ДУА «Кобрынская спецыяльная школа-інтэрнат» на гадзіну роднай мовы «Мая мова - мой гонар!». Вучні даведаліся пра гісторыю развіцця беларускай мовы, яе асаблівасці і адрозненні ад іншых моў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем спаборнічалі ў веданні беларускай мовы: чыталі вершы, адгадвалі загадкі, складалі пазлы, удзельнічалі ў віктарыне «Пазнай казку па ўрыўку». Дзеці паглядзелі мультфільмы па матывам беларускіх народных казак: «Легкі хлеб», «Рукавічка», «Піліпка - сынок». Усе ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай «Родная мова - жыцця аснова» і прыняць удзел у акцыі «Напішы самае прыгожае слова на роднай мове».